Актывісты КХП-БНФ пікетавалі супраць Мытнага саюза

07.07.2010 / 10:53

Актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ правялі пікет супраць Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расіі. Як паведамляе сайт «Беларуская салідарнасць»,

пікет быў праведзены ў Мінску каля Камароўскага рынку.
Пікетоўцы трымалі ў руках плакаты «Не — мытнаму саюзу з Расіяй і Казахстанам!», «Альтэрнатыва мытнаму саюзу — эканамічная рэформа і разварот да народу!» і «Рэжым у адстаўку!»