У Гродне з’явіцца вуліца Быкава

Гэта новая вуліца, якая знаходзіцца непадалёк ад цэнтра і цяпер забудоўваецца.

30.06.2010 / 12:03

photo.bymedia.net

Гарадская тапанімічная камісія прапанавала прысвоіць імя Васіля Быкава адной з вуліц у Гродне. Гэта новая вуліца, якая знаходзіцца непадалёк ад цэнтра і цяпер забудоўваецца.

Прапанову на бліжэйшым пасяджэнні павінен разгледзець гарадскі выканаўчы камітэт.