Казахстан на баку Расіі ў нафтавым пытанні

22.06.2010 / 21:39

Астана не дазволіць Менску замяніць абкладаную мытам расейскую нафту бязмытнай казаскай.

Як паведамляе маскоўскае выданьне «КоммерсантЪ», напярэдадні прэм’ер-міністар Казахстану Карым Масімаў распарадзіўся аднавіць мыты на некаторыя сыравінныя тавары. У той жа дзень міністар фінансаў Балат Жамшыеў сказаў, што ў найбліжэйшыя дні Казахстан увядзе мыта на нафту, памер якой складзе 20 даляраў за тону.

Расея пастаўляе Беларусі бяз мыта 3 мільёны тонаў нафты для ўнутраных патрэбаў, нагадвае «КоммерсантЪ». Мыта з астатніх аб’ёмаў штогод абыходзіцца Менску ў 2 мільярды. У лістападзе 2009 г. Аляксандар Лукашэнка абмяркоўваў з Нурсултанам Назарбаевым магчымасьць замены расейскай нафты бязмытавай казаскай.