Палякі затрымалі гіганцкую партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі

21.06.2010 / 17:14

Як паведамляе Kurier Poranny, на беларуска‑польскім памежным пераходзе Кузніца палякі затрымалі адну з найбольшых у гісторыі кантрабандаў цыгарэтаў з Беларусі.

У грузавіку, поўнасцю запоўненым цыгарэтамі, было знойдзена 600 тысяч пачкаў, ці 12 млн цыгарэтаў з расійскімі акцызнымі знакамі. Кошт знойдзеных цыгарэтаў ацэньваецца ў 4,5 мільёна злотых (каля 1,4 млн долараў). Пералік кантрабанды цягнуўся 8 гадзінаў. 40‑гадовы кіроўца з Беларусі паведаміў, нібы не ведаў, што вёз у аўтамабілі.

Кіроўца затрыманы. Яму пагражае да 5 гадоў зняволення і канфіскацыя аўтамабіля разам з таварам.