Здаў гранату дабравольна

11.06.2010 / 16:17

Гранату «РГД‑33‑1» прынёс 5 чэрвеня ў аддзяленне міліцыі жыхар вёскі Рум Валожынскага раёна.

Па словах начальніка штаба райаддзела ўнутраных спраў Сяргея Латышава, мужчына знайшоў гранату каля сваёй вёскі. Яна баявая, спраўная.

«Партызанскі край. Там можна яшчэ і не такое знайсці…» — сказаў Сяргей Латышаў.