Кіеў не прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

Незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі прызналі Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Науру.

04.06.2010 / 16:16

Украінскі лідэр Віктар Януковіч заявіў падчас прэс‑канферэнцыі, прысвечанай 100 дням з пачатку яго прэзідэнцтва, што Кіеў не мае намер прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

«Існуюць міжнародныя нормы. Паводле міжнародных законаў і нормаў любыя парушэнні цэласнасці той ці іншай дзяржавы забароненыя» — сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ніколі не казаў аб сваёй гатоўнасці прызнаць незалежнасць гэтых самаабвешчаных утварэнняў.

Незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі прызналі Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Науру.