Чэхія выйшла ў фінал чэмпіянату свету

22.05.2010 / 19:39

Фота з сайта Спорт-Экспресса

Вызначыўся першы фіналіст чэмпіянату свету па хакеі ў Нямеччыне. Ім стала зборная Чэхіі, што па булітах сёння выйграла ў Швецыі – 3:2 (1:1, 0:1, 1:0, 0:0, буліты – 1:0).

У другім паўфінале зараз гуляюць Расія і Нямеччына. Фінал жа пройдзе 23 мая.

Зазначым, што ўчора вызначыўся гаспадар чэмпіянату свету 2015 года. Ім стала Чэхія. Нагадаем, што ў 2014 г. першынство свету пройдзе ў Беларусі (Мінск), а ў наступным годзе (2011) у Славакіі.

nn.by