У Гродне пад колы легкавіка і матацыкла трапілі дзве жанчыны

У абодвух выпадках кіроўцы неадэкватна адрэагавалі на з’яўленне людзей на дарозе.

08.05.2010 / 20:50

Абодва здарэнні адбыліся 7 мая ў пятніцу. Раніцай наезд адбыўся на вуліцы Брыкеля. Кіроўца сталага веку на «Аўдзі» збіў жанчыну на пешаходным пераходзе. Бачачы, што жанчына збіраецца перайсці дарогу, ён позна націснуў на педаль тормазу.

Другое здарэнне адбылася ўвечары на вуліцы Дамброўскага. Пенсіянерку ў выніку забароненага манеўру на абазначаным скрыжаванні збіў матацыкл. Ён, як і кіроўца «Аўдзі», бачыў жанчыну загадзя.