На парламенцкіх выбарах у Брытаніі перамаглі кансерватары

07.05.2010 / 20:48

На парламенцкіх выбарах у Вялікабрытаніі перамагла партыя кансерватараў. Іх фракцыя атрымала ў палаце грамадаў 306 мандатаў.

Лейбарысты атрымалі 258 мандатаў, ліберал-дэмакраты – 57.

Раней паведамлялася, што лідэр кансерватараў Дэвід Кэмеран заявіў пра гатоўнасць яго партыі зрабіць ліберал-дэмакратам прапанову аб супрацоўніцтве.