Лепшым кінематаграфістам уручаць «Хрустальнага бусла»

20-24 чэрвеня ў Брэсце пройдзе рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў.

06.05.2010 / 14:28

20-24 чэрвеня ў Брэсце пройдзе рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў.

Праграму складуць дакументальныя, ігравыя і анімацыйныя беларускія фільмы, створаныя ў 2007-2010 гадах. Асаблівая ўвага будзе надавацца працам выпускнікоў Акадэміі мастацтваў.

Пераможцаў выбіруць за лепшыя фільм (галоўны прыз), мужчынскую і жаночую ролі, рэжысуру, сцэнарый, музычнае афармленне, выяўленчае рашэнне. Ім будуць уручаны «Хрустальная буслы». У праграме фестывалю запланавана правядзенне айчыннымі і замежнымі кінематаграфістамі майстар-класаў.

Фестывальныя паказы пройдуць у брэсцкім кінатэатры «Беларусь».

КМ