Івана Міхайлава апраўдалі

Суд Мінскага раёну апраўдаў Івана Міхайлава, які праз рэлігійныя перакананні адмаўляўся служыць у войску.

04.05.2010 / 09:38

Суд Мінскага раёну апраўдаў Івана Міхайлава, які праз рэлігійныя перакананні адмаўляўся служыць у войску,
паведаміў «НН» ініцыятар кампаніі «За альтэрнатыўную службу» Міхаіл Пашкевіч.

Нагадаем, што 1 лютага гэтым самым судом Міхайлаў быў прызнаны вінаваты ва ўхіленні ад вайсковай службы і асуджаны да трох месяцаў зняволення. Хлопец адседзеў амаль увесь тэрмін, пасля чаго калегія Мінскага абласнога суда адмяніла ранейшае рашэнне і прызначыла новы разгляд справы.

Цяпер жа суд апраўдаў верніка.

ЗП