У Мінску пабудуюць яшчэ адзін касцёл

Гэта будзе шосты касцёл у сталіцы.

29.04.2010 / 15:23

У сталічным мікрараёне Малінаўка на вуліцы Ясеніна будзе пабудаваны храм Святога Антонія. Гэта будзе шосты касцёл у Мінску і толькі другі, пабудаваны за апошнія 100 гадоў. Папярэдні — ў Серабранцы.

Прыход Святога Антонія быў заснаваны ў 1996 годзе. Пакуль касцёл не пабудаваны, багаслужэнні праводзяцца ў памяшканні суседняга ЖЭСа.

Макет касцёла з боку вуліцы Ясеніна

Макет з боку вуліцы Бялецкага

ЯВ