Мілінкевіч: Аўтуховіч — вязень сумлення

Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў хаду працэсу над Мікалаем Аўтуховічам.

29.04.2010 / 15:14

Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў хаду працэсу над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным.

«Відавочна, што справа палітычная. Няма сумневаў, што яны вязні сумлення. Буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб гэтыя людзі апынуліся на свабодзе. Без салідарнасці перамагае зло», — кажа А.Мілінкевіч.

ЗП