Антысэкс у вялікім горадзе

27.04.2010 / 12:26

Канал FX працуе над новым серыялам, які – як абяцаюць яго стваральнікі – будзе крыху ў стылі «антысэксу ў вялікім горадзе».

Над пілотнай серыяй працуюць прадусар Эван Рэйлі і актор Дэніс Ліры. Ролю галоўнай гераіні сыграе Калі Торн.

Новы серыял мае быць змрачнейшым, чым «Сэкс у вялікім горадзе» (што б гэта ні значыла). Цяпер стваральнікі шукаюць акторку на ролю сяброўкі галоўнай гераіні.