Белтэлерадыёкампанія пераклала «Катынь» на беларускую мову

Менавіта беларускамоўную версію пакажуць 23 красавіка ў начным эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала

15.04.2010 / 13:43

Стала вядома, што Белтэлерадыёкаманія ажыццявіла пераклад фільма «Катынь» на беларускую мову.

Ролі агучваюць беларускія акцёры.

Знакаміты фільм польскага рэжысёра Анджэя Вайды будзе паказаны ў пятніцу, 23 красавіка. Пачатак апоўначы — 00:00. Доўжыцца фільм будзе 1 гадзіну 55 хвілін.