Hitachi падвойвае працягласць працы літыева‑іонных акумулятараў

08.04.2010 / 11:27

Літыева‑іонныя акумулятары прыйшлі на дапамогу цывілізацыі, замяніўшы цэлыя тоны батарэек у партатыўных прыстасаваннях. На жаль, іх недахопам з’яўляецца высокая нестабільнасць, якая заканчваецца «смерцю», акумулятара пасля некалькіх гадоў выкарыстання.

Вядома, гэта ўсё ж лепш, чым пастаянная замена аднаразовых батарэек на працягу некалькіх дзён. Малы час працы таксама звязаны з пастаяннымі зменамі параметраў літыева‑іоннага акумулятара ў горшы бок. Абодва дэфекты звязаныя з нестабільнасцю гальванічных элементаў.

Падобна да таго, што японская кампанія Hitachi вынайшла сродак ад гэтага. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што скарачэнне працы акумулятара адбываецца праз карозію магнію, які ўваходзіць у склад катодаў гальванічных элементаў. Таму распрацаваны замяняльны матэрыял, які не павінен уступаць у рэакцыю з кіслатой у гальванічных элементах непажаданым чынам. Дзякуючы гэтаму літыева‑іонныя акумулятараў будуць эфектыўна працаваць да 10 гадоў.

Невядома, аднак, як хутка мы ўбачым новыя тэхналогіі на службе ў звычайных карыстальнікаў. Hitachi ў першую чаргу мусіць адаптаваць сваю вынаходку да патрэбаў японскай прамысловасці.