Міністр адукацыі Украіны адмяніў дзяржіспыт па украінскай мове

Скандальны палітык пачаў кампанію русіфікацыі Украіны

31.03.2010 / 14:14

Міністр адукацыі і навукі Украіны Дзмітрый Табачнік падпісаў загад, якім адмяніў дзяржаўны экзамен па украінскай мове ў вышэйшай школе. Афіцыйнае тлумачэнне — «аптымізацыя фінансавых выдаткаў навучальных устаноў».

Нядаўняе прызначэнне новага міністра адукацыі выклікала хвалю абурэння ў Заходняй Украіне.

Дзмітрый Табачнік — прарасійскі палітык, які выступае за наданне расійскай мове статуса дзяржаўнай.

Табачніка падтрымліваюць Партыя рэгіёнаў, камуністы і блок Літвіна. Праз іх дапамогу ён застаўся на пасадзе пасля таго, як учора Вярхоўная рада спрабавала адправіць яго ў адстаўку. Супраць яго прагаласавала 48% дэпутатаў, але іх колькасці не хапіла.