«Містэр свету 2010» — Камаль Ібрагім (Ірландыя)

24-гадовы тэлевядучы з горада Лімерык, Ірландыя, заваяваў тытул новага «Містэра Свету».

28.03.2010 / 12:58

24-гадовы тэлевядучы з горада Лімерык, Ірландыя, заваяваў тытул новага «Містэра Свету». Фінал гэтага конкурсу прайшоў ноччу 27 сакавіка ў Інчхон, Паўднёвая Карэя.


Другое месца заняў Йозеф Карас (Чэхія), трэцяе месца — Кеннет Окалі (Нігерыя).

Уладальнікам тытула «Топ-мадэль» стаў хлопец з Бразіліі Жонас Зульцбах. У намінацыі «Спорт» выйграў прайдстаўнік Чэхіі Йозеф Карас, а за найлепшы талент журы адзначыла канкурсанта з Карэі Джы-Кван Ю.

Беларусь, на жаль, не патрапіла нават у лепшую дваццатку. Аднак 21-гадовы студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта Міхаіл Баранаў стаў першапраходцам, першым прадстаўніком ад Беларусі на прэстыжным конкурсе.

Настасся Шамрэй