Грэцыі прапанавалі прадаць выспы, каб разлічыцца з пазыкай

два ўплывовыя нямецкія палітыкі, блізкія да канцлера Германіі Ангелы Меркель.

04.03.2010 / 17:18

Два ўплывовыя нямецкія палітыкі, блізкія да канцлера Германіі Ангелы Меркель, прапанавалі Грэцыі прадаць некаторыя з яе незаселеных выспаў для таго, каб знізіць вялікі дзяржаўны доўг краіны.

Ёзэф Шларман і Франк Шэфлер заявілі ў інтэрв’ю адной з газет, што Грэцыя павінна знайсці грошы, прадаючы свае каштоўныя актывы, дзе гэта магчыма, у тым ліку гістарычныя помнікі.

У інтэрвію Бі‑бі‑сі дэпутаты заявілі, што іх прапанова была проста спробай пачаць дыскусію пра тое, як Грэцыя можа дапамагчы сабе.