Інфляцыя ў еўра‑зоне зноў запавольваецца

02.03.2010 / 16:53

Інфляцыя ў 16 краінах еўра‑зоны ў лютым, па папярэдніх звестках Еўрастата, склала 0,9% да ўзроўню лютага мінулага года. У студзені рост спажывецкіх коштаў у гэтых краінах склаў 1%.

Запавольванне тэмпаў інфляцыі пры такіх нізкіх яе узроўнях традыцыйна разглядаецца як адна з прыкмет магчымай рэцэсіі ў эканоміцы і росту беспрацоўя.

У 2009 годзе цэны ў краінах еўра‑зоны зніжаліся на працягу пяці месяцаў запар, іх рост аднавіўся толькі ў лістападзе.