У Нямеччыне ўпершыню за 65 гадоў апублікаваны не ананімныя ўспаміны ахвяры гвалту савецкіх салдат

Паводле звестак экспертаў, у сярэднім кожная жанчына падвяргалася згвалтаванню каля 12 разоў.

01.03.2010 / 14:29

У Нямеччыне, упершыню за 65 гадоў, апублікаваная не ананімная кніга з успамінамі ахвяры злачынстваў салдат Чырвонай арміі ў час Другой сусветнай вайны, паведамляе The Daily Mail

У сваёй кнізе 80‑гадовая Габрыэла Кеп распавяла пра тое, як яна стала ахвярай гвалту савецкіх салдат. Жанчына стала адной з шматлікіх ахвяр гвалту,

колькасць якіх ацэньваецца прыкладна ў 2 млн чалавек.

Паводле яе словаў, яна была згвалтаваная ва ўзросце 15 гадоў і ніколі не мела рамантычных адносін з мужчынамі.

«Я проста не змагла б мець ніякіх адносін, бо для мяне сексуальныя адносіны назаўсёды сталі асацыявацца з жорсткасцю», — сказала яна.

Паводле звестак экспертаў,

у сярэднім кожная жанчына падвяргалася згвалтаванню каля 12 разоў.

Улады Расіі працягваюць адмаўляць гэтыя злачынствы.

gazeta.ru