ЕСПЧ аштрафаваў Расію на €120 тысяч за знікненне жыхароў Чачні

18.02.2010 / 18:45

Расія прайграла ў Страсбурскім судзе дзве справы паводле пазоваў жыхароў Чачні пра знікненне іх сваякоў.

Як гаворыцца ў заяве Еўрапейскага суда па правах чалавека, Масква павінна выплаціць пазоўнікам €120 тысяч еўра, не лічачы судовых выдаткаў.

Першы пазоў падалі бацькі Зураба Ірысханава. Паводле ЕСПЧ, 19 чэрвеня 2002 года яго звезлі ўзброеныя людзі, пасля чаго пра лёс Ірысханава нічога не вядома.

Пазоўнікам па другім справе з’яўляецца жонка Абу Аліева, які знік 29 кастрычніка 2002 г.

Страсбургскі суд пастанавіў, што ўлады Расеі парушылі еўрапейскую канвенцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Рашэнне ЕСПЧ ўступіць у сілу, калі бакі на працягу трох месяцаў не звернуцца з просьбай перадаць справу ў Вялікую палату суда.