Загінуў, зваліўшыся з даху падчас прыбірання снегу

15.02.2010 / 17:18

Жыхар Гомеля загінуў, упаўшы з даху дома пры прыбіранні снегу.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 12 лютага ў абласную бальніцу быў дастаўлены жыхар Гомеля 1959 года нараджэння з політраўмай. Не прыходзячы ў прытомнасць, мужчына памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

Устаноўлена, што ён па ўласнай неасцярожнасці зваліўся з даху свайго дома пры ўборцы снегу. Пракуратура праводзіць праверку.