У МЗС Польшчы тэрміновая нарада ў сувязі з падзеямі ў Беларусі

У нарадзе бярэ удзел міністр замежных справаў гэтай краіны Радаслаў Сікорскі.

15.02.2010 / 13:48

У МЗС Польшчы ў Варшаве скліканая тэрміновая нарада ў сувязі з затрыманнем актывістаў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў.

У нарадзе бярэ удзел міністр замежных справаў гэтай краіны Радаслаў Сікорскі.

Прэс-сакратар МЗС Польшчы паведаміў, што на нарадзе вырашаецца, якія крокі павінен зрабіць МЗС у гэтай справе. Раней Gazeta Wyborcza паведамляла, што ў часе сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаслава Сікорскага і Сяргея Мартынава, Сікорскі перадаў праз Мартынава Лукашэнку неафіцыйны ліст. Паводле газеты, у лісце 10 пунктаў, падтрымку якіх Варшава ставіць у залежнасць ад паважлівага стаўлення Мінска да правоў польскай меншасці.