Памерла Вольга Жураўлёва

Яна была ў нацыянальным руху з 2006 года. У 2020-м яна была вымушаная пакінуць Беларусь і аказалася ва ўкраінскай Бучы.

27.04.2024 / 15:29

Памерла грамадская актывістка Вольга Жураўлёва, паведамілі ў сацсетках яе сябры. Падрабязнасці смерці не называюцца.

Вольга прыйшла ў дэмакратычны рух у 2006 годзе. Яна казала, што пабачыла на сцяне кантакты «Зубра» і ўсё завярцелася. Потым былі «Малады фронт», «Альтэрнатыва», АГП, «Гавары праўду». Вольга брала ўдзел у моладзевых акцыях. 

30 мая 2014 года яна выйшла на Кастрычніцкую плошчу з плакатам «Смерць маскоўскім акупантам!» у знак пратэсту супраць падпісання ў Астане дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Яе затрымалі, але вечарам адпусцілі: у яе быў малалетні сын.

У 2020 годзе Вольгу затрымалі за допісы ў сацсетках, запісалі відэа. Яна вымушана была пакінуць Беларусь. Жыла ў Бучы пад Кіевам, якая потым стала сімвалам расійскіх злачынстваў ва Украіне. «Буча — гэта быў свой свет (да вайны) з цёплымі, харошымі людзьмі», — згадвала яна пра сваё жыццё ва Украіне.

Пасля пачатку вайны ва Украіне, яна перабралася ў Польшчу.

У чэрвені 2022 года Вольга Жураўлёва дала інтэрв'ю Іллі Дабратвору.

Памёр Мікалай Уласюк

Памёр Лявон Габрусёнак

Памёр Алесь Клышка

Nashaniva.com