Еўрасаюз не плануе адкрыццё сваёй амбасады ў Мінску

Беларусь не ўвайшла ў лік 54 краінаў, дзе прадстаўніцтвы Еўракамісіі будуць пераўтвораныя ў амбасады

21.01.2010 / 15:35

Беларусь не ўвайшла ў лік 54 краінаў, дзе прадстаўніцтвы Еўракамісіі будуць пераўтвораныя ў амбасады з пашыранымі паўнамоцтвамі. Сярод еўрапейскіх краінаў абраныя Грузія, Украіна, Малдова, Македонія, Сербія, Нарвегія, Швейцарыя і Арменія. Больш за ўсё амбасадаў будзе створана ў Афрыцы.

Новыя амбасады атрымаюць права каардынаваць дзейнасць амбасадаў краін-сяброў Еўрасаюза і выступаць з заявамі ад імя ЕС.

Усяго ж прадстаўніцтвы Еўрасаюза дзейнічаюць у 136 краінах.

ЯМ