Беларусь не атрымала запрашэння да ўдзелу ў Саміце міру ў Швейцарыі — Алейнік

Кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка спыталі, ці будуць удзельнічаць Беларусь і Расія ў «мірным саміце» ў Швейцарыі.

25.04.2024 / 10:46

 Кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік. Скрын відэа

Ён адказаў, што Беларусь не атрымлівала пакуль запрашэння ад швейцарскага боку.

«Ведаем, што такі саміт рыхтуецца. Лічым, што адсутнасць запрашэння абсалютна не адлюстроўвае тую рэальнасць, якая складваецца ў еўрапейскім рэгіёне, і той уклад, які Беларусь уносіла і працягвае насіць у мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу. 

Мы натуральна, зыходзім з таго, што любыя мерапрыемствы любыя канферэнцыі, якія тычацца еўрапейскай бяспекі без удзелу Беларусі і Расіі не маюць ні перспектывы, ні сэнсу», — адказаў Алейнік. 

Саміт міру па Украіне адбудзецца 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі. Ён будзе накіраваны на стварэнне канкрэтнай дарожнай карты сканчэння вайны. Расія не будзе прымаць удзел у саміце, але швейцарскі ўрад выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі Расіі калі-небудзь змогуць далучыцца да абмеркавання мірнага ўрэгулявання ва Украіне, перадае агенцтва АР.

Пентагон неадкладна накіроўвае на падтрымку Украіны зброю на мільярд даляраў

Сенат ЗША прагаласаваў за выдзяленне дапамогі ў 61 мільярд даляраў Украіне

Шайгу заявіў аб планах павысіць інтэнсіўнасць удараў па лагістыцы Украіны

Nashaniva.com