Паглядзіце, як у Вілейскім раёне ловяць «дыверсантаў» і бароняць мястэчка ад варожага нападу ФОТЫ

На Вілейшчыне гэтымі днямі праходзіць камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны.

23.04.2024 / 15:15

У Вілейскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся збор з намеснікамі раённых выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці, у якім узяў удзел начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генштаба палкоўнік Дзмітрый Стрэшынскі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Падчас камандна-штабнога вучэння падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны адбілі напад дыверсійна-разведвальнай групы на важны аб'ект Вілейскага раёна.

Асобая ўвага нададзена арганізацыі абароны населенага пункта і вядзенню засадных дзеянняў. Таксама падраздзяленні тэрытарыяльных войск нясуць дзяжурства на кантрольна-прапускным пункце сумесна з прадстаўнікамі МУС.

Пры Ільянскім сельвыканкаме стварылі атрад народнага апалчэння. На вучэннях апалчэнцы процідзейнічаюць дыверсійна-разведвальнай групе саперніка, патрулююць вуліцы і ахоўваюць аб'екты раёна.

У Мінску прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні ў гандлёвым цэнтры Palazzo

У гандлёвым цэнтры ў Мінску будуць вучыцца адбіваць напад дыверсантаў

Пачаліся літоўска-польскія вайсковыя вучэнні ў Сувалкскім калідоры

Фоты: агенцтва «Ваяр»