Марыя Васілевіч не злуецца на тых, хто разбіў яе аўто ў 2020-м: «Спрабую зразумець матывацыю чалавека»

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч расказала, ці знайшлі тых, хто разбіў яе машыну, і ці даравала крыўдзіцелям.

18.04.2024 / 14:31

Фота: kp.by

Згадваючы пагрозы ў свой адрас у праграме «Скажынемаўчы» мадэль, абаронца жывёл і экс-дэпутатка Марыя Васілевіч заўважыла, што не трымае зла на тых, хто гэтым займаўся:

«Магчыма, я вельмі мяккі чалавек, але нават у той момант, калі здараліся нейкія нападкі і здарыўся проста абуральны акт хуліганства, калі цалкам разбілі машыну, у мяне ніколі не нараджалася злосць да гэтых людзей. Магчыма, недзе боль і спачуванне, бо гэта, як ні круці, непрыемна. Але ў агульным і цэлым заўсёды спрабуеш зразумець, чаму гэты чалавек паступае менавіта так, што яго матывуе, дзе ён заблукаў, калі ён не стварае, а разбурае».

Васілевіч заўважыла, што тых, хто пашкодзіў яе машыну, так і не знайшлі.

Нагадаем, што выпадак здарыўся ў канцы жніўня 2020-га года. Ноччу невядомыя пабілі шыбу і прабілі вострым прадметам дзверы ў машыне Geely Atlas дзяўчыны. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як Васілевіч змясціла ў інстаграме заклік спыніць гвалт у Беларусі, наведала пабітых пратэстоўцаў у Бальніцы хуткай дапамогі і папрасіла ў іх прабачэння.

«Выбачалася перад людзьмі»: дэпутатка Марыя Васілевіч наведала збітых падчас акцый пратэсту

Ноччу ў Мінску невядомыя разбілі аўтамабіль Марыі Васілевіч 

Марыя Васілевіч прапанавала ўзмацніць адказнасць за захоўванне порна

Nashaniva.com