У Магілёўскай вобласці супрацоўніка дзіцячага садка абвінавацілі ў распусных дзеяннях над 13 дзеткамі 2-3 гадоў

Гэта доўжылася шэсць месяцаў.

18.04.2024 / 12:14

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

У Магілёўскай вобласці супрацоўніка дзіцячага садка абвінавацілі ў распусных дзеяннях і іншых дзеяннях сэксуальнага характару над малымі 2-3 гадоў, паведамляе СК.

Паводле абвінавачання, ён здзяйсняў «распусныя дзеянні» ў дачыненні да 13 дзяцей 2-3 гадоў з сакавіка па верасень 2023 года.

48-гадовы мужчына ў сакавіку 2023 года ўладкаваўся на працоўную пасаду ў дзіцячы сад, маючы пры гэтым вышэйшую педагагічную адукацыю. Адміністрацыя ўстановы «станоўча характарызавала яго працу — за «тактоўнасць і ветлівасць» з наведвальнікамі.

Паводзіны мужчыны збянтэжылі маці трохгадовага дзіцяці, чый сын адмаўляўся хадзіць у дзіцячы сад. Ён распавёў маці пра «гульні» з дзядзькам, якога ён цураўся.

Судовая экспертыза не заўважыла ў абвінавачанага разладаў сэксуальнай сферы. Яна заключыла, што мужчына мог ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў. Яго ўзялі пад варту.

Nashaniva.com