Раёнцы забаранілі друкаваць звесткі пра нованароджаных

Цэнтр персанальных звестак паведаміў пра сітуацыю, якая адбывалася ў адным з неназваных раёнаў Беларусі. Адтуль прыйшла скарга на дзейнасць раённага аддзела ЗАГС і рэдакцыю мясцовай газеты.

17.04.2024 / 18:11

У скарзе паведамлялася, што на інтэрнэт-сайце газеты, не пытаючыся згоды бацькоў, штомесяц публікуюцца навіны пра нованароджаных, якіх зарэгістраваў аддзел ЗАГС, з пазначэннем прозвішча, імя і даты нараджэння дзіцяці.

Між тым паводле заканадаўства распаўсюджванне персанальных звестак, як таксама і іншая іх апрацоўка, магчымыя толькі са згоды самога чалавека ці ягоных прадстаўнікоў або ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Раёнка, як канстатуецца, заканадаўства парушае, таму ёй загадалі такую практыку спыніць, што газета і зрабіла.

Пры раёнках масава з'яўляюцца школы блогераў — паглядзелі, які кантэнт яны прадукуюць

«Проста адчувала сябе пацуком». Маладая журналістка расказала, як кінула раёнку, куды яе размеркавалі

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст

Nashaniva.com