У аэрапорце «Мінск» закрыюць вялікую паркоўку

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» закрыюць вялікую паркоўку P3. Такое рашэнне ў прэс-службе аэрапорта называюць часовым.

17.04.2024 / 18:41

Схема: Нацыянальны аэрапорт «Мінск»

У аэрапорце пачынаецца рэалізацыя праекта «Часовая плоскасцевая аўтамабільная стаянка». Частка вялікага паркінгу будзе аддадзена пад будпляцоўку.

Каля аэрапорта створаць рэзервовую зону для аўтамабіляў. Акрамя таго, адміністрацыя аэрапорта прапануе карыстацца дзвюма іншымі платнымі паркоўкамі, а таксама грамадскім транспартам.

Тэрміны рэалізацыі новага праекта не называюцца.

Самалёт «Белавія» не трапіў у Дубай з-за стыхіі

Магутныя залевы ў Дубаі прывялі да адмены авіярэйсаў, у тым ліку ў Мінск

Расавіяцыя прапануе лятаць у Гродна

Nashaniva.com