МТС узначаліў выхадзец з КДБ

Уладзімір Козыр прызначаны на пасаду гендырэктара беларускай МТС. Пра гэта паведаміла прэс-служба мабільнага аператара. Уладзіміра Козыра зацвердзілі агульным сходам удзельнікаў СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы».

17.04.2024 / 13:10

Уладзімір Козыр. Фота: МТС

«Уладзімір Козыр мае вялікі досвед, высокую кваліфікацыю і навыкі, якія дазваляюць паспяхова рэалізоўваць стратэгічныя задачы і праекты. Доўгі час працаваў па напрамках эканомікі і сувязі. Да прыходу ў МТС займаў кіроўныя пасады ў сілавых органах.

Уладзімір Козыр нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Савічы Калінкавіцкага раёна. У 1993 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі механічны інстытут, у 2019 — Акадэмію кіравання.

У 2020 годзе паведамлялася, што Уладзімір Козыр быў прызначаны начальнікам упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Да гэтага ён узначальваў аператыўна-пошукавае ўпраўленне КДБ.

На мінулым тыдні пасаду гендырэктара МТС пакінуў Уладзіслаў Андрэйчанка — сын былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, што кіраваў кампаніяй з 2021 года.

Nashaniva.com