Жыхару Гомеля за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе далі два гады калоніі строгага рэжыму

Стаў вядомы прысуд Арцёму Насановічу. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года.

16.04.2024 / 13:09

Справа разглядалася ў судзе Жлобінскага раёна па частцы 1 артыкула 342 ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Святлана Андрэева асудзіла яго на два гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. З чым звязана такое суровае пакаранне, як і абставіны завядзення крымінальнай справы дагэтуль невядомыя, піша «Вясна».

Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката

Палітвязень Сяргей Спарыш скардзіцца на адсутнасць медыцынскай дапамогі

На аўкцыён выставілі нерухомасць кіраўніцтва «Вясны»

Nashaniva.com