У Гомелі тралейбус сутыкнуўся з маршруткай — пацярпелі тры чалавекі

У ДАІ высветлілі, хто не меў рацыі.

15.04.2024 / 13:21

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Днём 12 красавіка ў Гомелі тралейбус сутыкнуўся з маршруткай. Здарэнне адбылося на вуліцы Савецкай.

44-гадовая кіроўца тралейбуса пры павароце налева не дала перавагу маршрутнаму таксі. У выніку адбылося сутыкненне, распавялі ў мясцовай аўтаінспекцыі.

Пацярпелі тры пасажыры маршруткі: 77-гадовая і 53-гадовая жанчыны, а таксама 17-гадовая дзяўчына з траўмамі шпіталізаваныя ў бальніцу.

Nashaniva.com