Маладому Фронту адмовілі ў памяшканні для правядзення ўстаноўчага з’езда

18.01.2010 / 17:29

Незарэгістраваная арганізацыя «Малады Фронт» не атрымала ніводнага станоўчага адказу на сваю просьбу прадаставіць памяшканне для правядзення рэгістрацыйнага з’езда.

Пра гэта паведамляе прэс‑служба арганізацыі.

Усяго было пададзена 10 заяваў у розныя ўстановы, але ніводная з іх не была задаволена. Адміністрацыя Дома Літаратара наогул не дала ніякага адказу.

Правесці ўстаноўчы з’езд плануецца правесці 30 студзеня.

Гэта будзе 6‑я спроба рэгістрацыі МФ пачынаючы з 2000 года.

nn.by