Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў прызначаны на 25 красавіка

Адпаведны ўказ падпісаў 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

18.01.2010 / 16:03

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь XXVI склікання прызначаны на 25 красавіка 2010 года. Адпаведны ўказ падпісаў 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Варта зазначыць, што гэта будзе першая ў Беларусі выбарчая кампанія, якая пройдзе згодна з новым выбарчым заканадаўствам. У нядаўнім інтэрв’ю старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла,

што мясцовыя выбары ў многім вызначаць стратэгію ўзаемаадносінаў АБСЕ і Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2011 года.

«Гіпатэтычна прызнанне АБСЕ вынікаў мясцовых выбараў важнае. АБСЕ павінна ўбачыць, наколькі ў Беларусі сапраўды рэальна і пазітыўна дзейнічаюць змены ў выбарчае заканадаўства, якія былі прыняты ў адпаведнасці з рэкамендацыямі гэтай арганізацыі», — сказала кіраўнік ЦВК.