Майкл Дуглас і Скарлет Ёхансан аказаліся далёкімі сваякамі. Продкі абодвух паходзяць з Беларусі

Тое, што зоркі Майкл Дуглас і Скарлет Ёхансан зʼяўляюцца далёкімі сваякамі, паказалі вынікі генетычнага даследавання, што адмыслова праводзяць на шоу «У пошуках сваіх каранёў». У студзені пачаўся 10-ы сезон гэтай праграмы на паўночнаамерыканскім канале PBS.

03.04.2024 / 15:17

Як стала вядома на шоў, 79-гадовы Майкл Дуглас і 39-гадовая Скарлет Ёхансан — сваякі, акцёры «маюць ідэнтычныя галіны ДНК на чатырох розных храмасомах», што азначае, піша Daily Mail, даволі блізкае сваяцтва. Верагодней за ўсё, у іх быў агульны продак па матчынай лініі з Усходняй Еўропы. 

Майкл Дуглас быў вельмі ўзрушаны адкрыццём. «Гэта што, жарт такі? Гэта так крута», — сказаў ён, дадаўшы, што цяпер будзе з нецярпеннем чакаць новай сустрэчы з «сястрой». 

Праграма «У пошуках каранёў» даследуе генеалагічнае дрэва запрошанага зорнага госця, каб знайсці яго карані, аб якіх ён мог нават не падазраваць. У канцы кожнага эпізоду эксперт параўноўвае ДНК удзельніка з ДНК іншых знакамітасцяў, каб даведацца, ці няма сярод селебрыці далёкіх роднасных сувязяў. 

Між тым, бабуля і дзядуля Майкла па бацькоўскай лініі былі эмігрантамі з Чавусаў. А прабабуля і прадзед Ёхансан па матчынай лініі былі з Нясвіжа.

Чытайце таксама:

«Жыццё ў Дубліне на аднаго каштуе мінімум 4167 еўра на месяц». Беларуска расказвае, як ужо 6 гадоў жыве ў Ірландыі

«Браткі! Тут зямля такая!» Пятнаццаць выключна беларускіх афарызмаў, якія падарылі нашы пісьменнікі

«Не бачу сябе ў Беларусі. Ненармальна жыць у мінулым». Былы супрацоўнік Symbal.by агаломшыў прызнаннем

Nashaniva.com