У Ашхабадзе дэмантуюць пазалочаны помнік Ніязаву

Не прайшло і пяць гадоў з часу смерці.

18.01.2010 / 13:54

Адна з галоўных славутасцяў цэнтра Ашхабада — Арка нейтралітэту — будзе дэмантаваная, яе заменіць Манумент нейтралітэту, які ўзвядуць ў паўднёвай частцы горада.

Арка нейтралітэту — архітэктурнае збудаванне вышынёй 75 метраў у форме трыножніка, які сімвалізуе туркменскі агмень. Упрыгожвала гэтую кампазіцыю пазалочаная статуя першага прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Ніязава. Арка нейтралітэту была адкрыта ў снежні 1998 года.

rian.ru