У Маладзечне здымаюць расійскае кіно. Гараджанам прапануюць ролі супрацоўнікаў ППС

У Маладзечне на чыгуначным вакзале збіраюцца здымаць расійскі фільм. Мясцовых клічуць у масоўку.

31.03.2024 / 17:54

Фота: Kraj.by

Кіношнікі шукаюць акцёраў другога плана, піша Kraj.by. Такая інфармацыя апублікаваная на маладзечанскіх старонках сацыяльных сетак. Ахвотных запрашаюць на ролі мінакоў розных узростаў, а мужчын — на ролі супрацоўнікаў патрульна-паставой службы.

Аплата за дзень — 35-40 рублёў.

Падзеі ў фільме адбываюцца ў нашы дні. Карціну здымае расійскі рэжысёр Сяргей Вінаградаў. Праект выйграў гранд у Міністэрстве культуры Расіі.

Здымкі фільма запланаваны на чыгуначным вакзале на 11 красавіка. Графік руху цягнікоў па станцыі «Маладзечна» пры гэтым не зменіцца. 

Працоўная назва фільма, які будуць здымаць, — «Гародніна». Стужка расказвае пра слепаглухога Алега. Лёс дае яму шанец пражыць тыдзень поўнага жыцця. За гэтыя сем дзён ён згубіцца ў мегаполісе, патрапіць у лапы злачынцаў і вырвецца з іх, здзейсніць падарожжа і сустрэне каханне.

Nashaniva.com