Стала вядома, чаму аўтобус з хорам з Кішынёва не прапускалі з Беларусі ў Літве
У МЗС Малдовы пракаментавалі інцыдэнт з аўтобусам з дзецьмі з Малдовы, які затрымалі на мяжы Літвы. Аўтобус не выпускалі з Беларусі амаль двое сутак і прапусцілі толькі сёння раніцай.
29.03.2024 / 14:19
Фота: БелТА
Паводле звестак МЗС, праезд аўтобуса не быў дазволены з-за адсутнасці ліцэнзіі ў перавозчыка, паведамляе Point.md.
«Бяспека грамадзян з'яўляецца нашай галоўнай задачай, і мы імкнемся забяспечыць неадкладнае перасячэнне імі мяжы», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
У сувязі з гэтым МЗС рэкамендуе ўсім грамадзянам перад паездкай пераканацца ў сапраўднасці асабістых дакументаў, а таксама ў тым, што абраны перавозчык упаўнаважаны і выконвае ўсе правілы бяспекі і заканадаўства.
Аўтобус з хорам «Рапсодыя» быў з канцэртам у Польшчы, потым дзеці ўзялі ўдзел у фестывалі ў Беларусі і вярталіся ў Рэспубліку Малдова праз ЕС.
Чытайце таксама:
Літва і Польшча не выпускаюць малдаўскі дзіцячы хор з Беларусі
Улады Літвы выдалі дазвол на праезд праз мяжу аўтобусу з малдаўскім дзіцячым хорам