У Віцебску затрыманы Валеры Раманенка

Хроніка апазіцыі

15.01.2010 / 17:43

У першамайскім РУУСе Віцебска знаходзіцца яшчэ адзін актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — Валеры Раманенка.

Яго затрымалі асобна ад Алеся Галаваня. Не выключана, што на мужчын будуць складацца адміністрацыйныя пратаколы.

Павел Севярынец, які цяпер знаходзіцца ля пастарунка, кажа, што ў Віцебску «пачалося паляванне на дэмакратычных актывістаў».

ЗП