Жыхар Рыгі паехаў у камандзіроўку ў Беларусь і знік
Жыхар Рыгі Юрый Пельц, 1973 года нараджэння, накіраваўся ў камандзіроўку ў Беларусь і з 20 сакавіка не выходзіць на сувязь і не паведамляе пра сябе.
28.03.2024 / 11:18
Латвійская паліцыя яго абвясціла ў вышук.
Прыкметы: рост каля 172 см, вочы шэра-блакітныя, валасы паголеныя, круглявага целаскладу. Невядома, як ён быў апрануты, верагодна, быў у рабочай вопратцы ці джынсах.