У Віцебску затрыманы Алесь Галавань

Хроніка апазіцыі

15.01.2010 / 16:42

Сёння днём у Віцебску быў затрыманы актывіст аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Алесь Галавань
, паведаміў НН сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Галаваня міліцыя затрымала проста ў цэнтры горада, калі ён вяртаўся з паліклінікі. Цяпер яго вязуць у Першамайскі РУУС.

Паплечнікі звязваюць гэта з справай Сяргея Каваленкі. У верасні Галаваня затрымлівалі разам з Каваленкам падчас прыезду ў горад над Дзвіной Патрыярха Маскоўскага Кірыла.

ЗП