У Беларусь прыедзе намеснік генсека ААН

15.01.2010 / 16:15

C 17-га па 19-га студзеня 2010 года ў Мінску з візітам будзе знаходзіцца намеснік Генеральнага сакратара ААН Мухамад Шаабан, паведамляе сайт Міністэрства замежных спраў.

Асноўнай мэтай візіту М. Шаабана з'яўляецца падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам (МДЛУ) і сакратарыятам ААН.

Праграмай знаходжання прадугледжана сустрэча высокага госця з кіраўніцтвам і выкладчыцкім складам МДЛУ, азнаямленне з навучальнымі праграмамі і тэхнічнымі магчымасцямі універсітэта.

Таксама запланаваная сустрэча міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава з М.Шаабанам, у ходзе якой плануецца прыцягнуць увагу да патэнцыялу беларускіх спецыялістаў, якія маглі б паспяхова працаваць у Сакратарыяце ААН.

Плануецца, што ў бліжэйшы час на прасторы СНД толькі тры вышэйшыя навучальныя ўстановы будуць сумесна з ААН рыхтаваць міжнародных перакладчыкаў высокага класа: МДЛУ, Расійскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя А. Герцэна (Санкт-Пецярбург) і Маскоўскі дзяржаўны універсітэт.

АП