«Без сопляў і слёз». Валерый Лявонцьеў абвясціў прак завяршэнні кар'еры

Развітальнага туру таксама не будзе. Спявак заявіў пра свой сыход роўнае ў свае 75 гадоў.

19.03.2024 / 11:46

Крэмль. Юбілейны канцэрт 2019 года. Фота: Вольга Панамарова.

Народны артыст Расіі Валерый Лявонцьеў заявіў аб сыходзе са сцэны ў дзень свайго 75-годдзя. Развітальны тур ён праводзіць не плануе.

«Жанр, на які я паклаў паўстагоддзя, не трывае старэчасці. Я зрабіў у 2019 годзе, на сваё 70-годдзе, шоу уў Маскве ў Крамлі, у Пецярбургу ў «Кастрычніцкім» і сышоў без выбівання грошай з публікі на развітальных турах. Без сопляў і слёз», — цытуе спевака «Маскоўскі камсамолец».

Акрамя таго, артыст падзякаваў сваім прыхільнікам, якія не забываюць яго і віншуюць у сацыяльных сетках з Днём нараджэння.

Валерый Лявонцьеў — савецкі і расійскі спявак, кампазітар і акцёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (1996), заслужаны артыст Украінскай ССР (1987), шматразовы ўладальнік музычных прэмій «Гукавая дарожка», «Авацыя» і «Залаты грамафон». Запісаў больш за 30 альбомаў.

Сёння яму споўнілася 75 гадоў.

Nashaniva.com