Андрэй Касціцын выйдзе на лёд толькі 2 сакавіка

13.01.2010 / 16:38

Беларускі форвард «Манрэаля» Андрэй Касціцын будзе аднаўляцца пасля аперацыі на левым калене да 2 сакавіка,

калі «Канадыенс» згуляюць першы матч пасля перапынку на Алімпіяду.

Тым не менш, існуе магчымасць таго, што Касціцын‑старэйшы здолее згуляць на Алімпіядзе‑2010, аднак больш верагодным з’яўляецца сцэнар, па якім яму давядзецца пачакаць алімпійскага дэбюту ў зборнай да гульняў у Сочы‑2014.