Вялікая кітайская прорва

Карумпаваныя чыноўнікі Кітая прысабечылі 50 млрд даляраў.

11.01.2010 / 23:51

Паводле кітайскіх уладаў, за апошнія 30 гадоў карумпаваныя чыноўнікі краіны прысабечылі каля 50 млрд даляраў з дзяржсродкаў.

Пры тым што за мяжу паспяхова з’ехалі каля чатырох тысяч такіх хабарнікаў, папярэдне перавёўшы грошы ў замежныя банкі.

Улюбёныя краіны для уцёкаў – ЗША і Аўстралія.

Цяпер некалькі міністэрстваў Кітая распрацоўваюць схему, якая абцяжарыла б перавод атрыманых у выглядзе хабару грошай за мяжу.

Бі-Бі-Сі