70-гадоваму кіроўцу ў Маладзечне стала блага за рулём, ён урэзаўся ў дрэва і памёр

Аварыя адбылася каля 8-й раніцы.

01.03.2024 / 12:58

Пажылы кіроўца ехаў на Volkswagen Passat з боку пуцеправода ў напрамку вуліцы Чарняхоўскага. Ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва ля дарогі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 70-гадоваму мужчыну стала блага падчас паездкі, ён памёр на месцы здарэння. ДАІ шукае сведкаў, паведамляе Blizko.by.

Nashaniva.com