У Мінску з’явіўся «Хлеб з салам» + фота

Так, гомельскія хлебапёкі вырашылі разнастаіць асартымент прадуктаў у крамах.

11.01.2010 / 17:37

На мінскіх прылаўках з’явіўся «Хлеб з салам». Так, гомельскія хлебапёкі вырашылі разнастаіць асартымент прадуктаў у крамах.

Незвычайны хлеб каштуе прыкладна дзве тысячы рублёў, і, як адзначаюць вытворцы, карыстаецца попытам не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі.

Гомельцы яшчэ стварылі «замарожаны хлеб». Ён рэалізуецца на экспарт у Расію. Тэрмін захоўвання такога хлеба — дла трох месяцаў.